Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Патриотическое воспитание

ПАЗНАЁМ РАДЗІМУ КОЖНЫ ДЗЕНЬ

 

 Прыйдзе дзень i сённяшнiя дзецi, нашы немаўляты, будуць вызначаць будучыню роднай Беларусi, i вельмi важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў нашых дзетак пачуцця патрыятызму, выхавання асобы з актыўнай жыццёвай пазiцыяй.

 Пачуццё патрыятызму шматграннае: гэта любоў да сваiх блiзкiх i гонар за ўвесь беларускi народ, яскравыя ўспамiны пра месца, дзе нарадзiўсяi павага да сваей Радзiмы, жаданне берагчы яе, садзейнічаць яе росквiту.

 Перад бацькамi стаiць складаная задача: раскрыць дзецям багацце i непаўторнасць роднага краю, яго гiсторыю, дапамагчы ўсвядомiць асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад’емнай часткай гэтай прыгожай зямлi, цудоўнага народа i на ўвесь свет з гонарам сказаць: «Я - беларус».

   У патрыятычным выхаваннi трэба прытрымлiвацца прынцыпу - праз малое да вялiкага. Пачынаць трэба з выхывання шчырых адносiн да сваiх родных - мацi, бацькi, бабулi, сястрычкi i гэтак далей. У дзiцяцi неабходна абудзiць адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб iм, i ад яго чакаюць узаемных пачуццяў. Для гэтага можна пагутарыць з дачкой, сынам аб тым, хто купiў яму новую кашулю, якую казку расказвала бабуля, хто зварыў смачны боршч, каму сказаць «дзякуй» за смачны ласунак. Неабходна расказаць, дзе i кiм працуюць мацi i бацька. Вельмi добра, калi бацькi расказваюць беларускiя казкi, апавяданнi беларускiх пісьменнікаў, паэтаў, знаёмяць з беларускiм фальклорам.

   Ужо зараз у дашкольным узросце неабходна даць дзiцяцi першапачатковыя веды пра нашу Радзiму - Беларусь, i пачынаць трэба з «малой» радзiмы. Раскажыце свайму немаўляцi аб вулiцы на якой жывіце, якiя пабудовы ёсць на гэтай вулiцы (магазiн, школа, аптэка, палiклiнiка, дзiцячы садок). Звярнiце ўвагу на iх архiтэктуру, чым адрознiваецца дом, у якiм яны жывуць, ад дзiцячага сада, альбо магазiна. Пагутарыце з дачкой, сынам у гонар каго, альбо чаго названа ваша вуліца. Якiм транспартам можна прыехаць у наш мiкрараён. Як добраўпарадкаваны нашы двары i, што трэба рабіць, каб падтрымліваць гэты парадак (не ламаць дрэў, не  рваць кветкi, смецце кiдаць у спецыяльна пастаўленыя ёмкасцi).

  Адначасова пазнаёмце дзяцей з прафесiямi, звярнiце ўвагу на тое, што дзякуючы намаганням многiх людзей розных прафесiй вуліца, мiкрараён, горад, набывае своеасаблiвую прыгажосць.

  Калi вы бываеце з дзiцём у другiм горадзе альбо ў Мінску, цi проста ў гасцях - не забудзьце расказаць дзецям, дзе знаходзiцца, напрыклад, цырк, альбо на якой вулiцы жыве ваша бабуля, як называецца рака ў горадзе. Вельмi добра, калi вы знойдзiце час i пакажыце дзецям “Траецкае прадмесце”, ”Плошчу Перамогі”, “Праспект Незалежнасці”, а таксама помнiк знакамiтых людзей, альбо помнiкi прысвечаныя значным падзеям у гiсторыi нашай краiны, горада, другіх гарадоў. I паступова ваша дзiця ўсвядомiць, што яго горад - часцiца Радзiмы, i кожная мясцiна непаўторная па сваей прыгажосцi і гiстарычных падзеях.

  3 вашай дапамогай, паважаныя бацькi, дзiця засвоiць назву краiны - Беларусь. Раскажыце свайму дзiцяцi пра паходжанне слова Беларусь, а таксама, што Мiнск з’яўляецца сталiцай нашай краiны, аб другiх гарадах.

  Вельмi добра пакарыстацца дзiцячым часопiсам «Вясёлка», у iм многа вершаў, аповедаў, малюнкаў для дзяцей дашкольнага ўзросту. Выпускаецца ён на беларускай мове, на яго старонках шмат матэрыялаў аб традыцыях i звычаях нашага народа, аб яго мiнулым. 3 дапамогай гэтага часопiса можна даведацца пра хатнiя прылады, якiмi карысталiся ў мiнулыя часы. Засвоiць іх назвы i прызначэнне, пра нацыянальныя справы, традыцыйныя рамёствы, адзенне.

  У выхаваннi юнага патрыёта вельмi карысны ўдзел усей сям’i ў народных, гарадскiх святах «Купалле», «Каляды», «Дажынкi». Агульная радасная i прыўзнятая атмасфера на гэтых святах узбагачае эмацыянальную сферу дзiцяцi.

  Абавязкова пазнаёмце свае дзiця са сцягам, гербам, гiмнам нашай краiны,выхоўвайце павагу да дзяржаўных сiмвалаў. 

Разделы сайта