Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Музейная экспозиция

1. Назва музейнай экспазіцыі.

«Наша спадчына»

2. Профіль.

Комплексны (этнаграфічна-краязнаўчы)

3. Адрас.

213603, Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, аграгарадок Ціманава, вуліца Савецкая, дом 19, тэл.8 (02244) 3 70 43

juravushka@klimovichi.gov.by, старонка на сайце http://klimovichi.edu.by 

4. Дата заснавання.

20 студзеня 2026 года

5. Характарыстыка памяшкання.

Музейная экспазіцыя знаходзіцца ўпераабсталяваным памяшканні. Плошча памяшкання – 43 м.кв., створаны ўмовы для правядзення розных відаў дзіцячай дзейнасці. Памяшканне абсталявана аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй.

6. Мэта стварэння музейнай экспазіцыі.

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзростада агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў нацыянальнай культуры і народных традыцый.

7. Задачы музейнай экспазіцыі.

Фарміраваць ўяўленні выхаванцаў аб народных традыцыях, звычаях,культурных каштоўнасцях, мастацтве з дапамогай дотыку да прадметаў мінулага; выхоўвацьлюбоў да роднага краю і гонару за яго, цікавасць да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей і культурнай спадчыны беларускага народа.

8. Колькасць экспанатаў музейнай экспазіцыі: 20 экспанатаў

9. Кароткае апісанне музейнай экспазіцыі.

Музейная экспазіцыя «Наша спадчына»накіравана на знаёмства з культурнымі традыцыямі, гісторыяй і побытам беларускага народа. Яна ўключае прадметы, якія адлюстроўваюць рамёствы, мастацтва, традыцыі і звычаі беларускага народа, раскрываючы глыбокую сувязь пакаленняў і прыгажосць нацыянальнай культуры. Асноўны фонд: вугальны прас, матавіла, свістулька, клаўрот, гарлач, чыгун, міска, лыжка, чаўнок, галяк, нагавіцы, пояс, кашуля, сукенка, фартух, ручнік, посцілка, абрус, сурвэтка, афіканка, вышаўка.Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў:ілюстраваныя альбомы «Беларускае адзенне» (утым ліку Клімаўшчыны), «Апрацоўка лёну», «Апрацоўка зерня», «Рамёслы», «Майстры землякі».У музейнай экспазіцыі дзеці бачаць прадметы — праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа, яго багацця.

Разделы сайта